Абій Ахмед Алі (, ) — Прэм’ер-міністр Эфіопіі з красавіка 2018 года. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2019). Першы Прэм’ер-міністр Эфіопіі, які належыць да народа арома, пратэстант па веравызнанні.
Адразу пасля ўступлення на пасаду Прэм’ер-міністра падпісаў мірную дэкларацыю з Эрытрэяй. У ліпені 2018 года пагадзіўся перадаць спрэчныя зямельныя тэрыторыі Эрытрэі і «пачаць новую эру міру і дружбы». Такім чынам ён спыніў 20-гадовую вайну паміж дзвюма краінаміnashaniva.by.
У кастрычніку 2021 года афіцыйна прынёс прысягу на другі пяцігадовы тэрмін.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эфіопіі