Плывунцовыя (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны.
Біялагічнае апісанне
Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах.
Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці.
Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам.
Роды Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў:
Літаратура Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981
Катэгорыя:Сямействы раслін