Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1991 г. на месцы аднайменнага храма 1864 г.
Архітэктура У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі храма пакладзены традыцыі царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — дынаміічным і рытмічным нарастаннем прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Але ў аснове прасторавай дынамікі — рытм 2-гранных шчытоў 2-схільных дахаў, цэнтральны з якіх пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Больш дэкарыравана і канструкцыйна лёгка вырашаны 3 уваходныя ганкі пад 2-схільнымі навісямі на разных стойках і з балюстраднымі агароджамі. Храм упрыгожаны абразом «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (мастак А. Марачкін)https://hram.by/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%96%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0_%D0%A1%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D0%B0%D1%91%D0%BD .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жодзіна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Беларусі