Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Талачынская, 21.
Гісторыя
У 1885 годзе ў населеным пункце існавалі два праваслаўныя храмы, якія не захаваліся да нашых дзён.
У 1992—1995 гадах на сродкі вернікаў і калгаса «Бобр» была збудавана сучасная царква. У 1995 годзе мастак Алесь Пушкін пачаў працу над манументальнымі роспісамі царкоўных сцен.
17 лютага 2011 года царква згарэла. У 2016 годзе царква была адбудавана. 29 кастрычніка 2016 года біскуп Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэнняhttp://sobory.ru/article/?object=35332.
Архітэктура Храм пабудаваны з чырвонай цэглы, з трыма купаламі. У архітэктуры храма скарыстаны традыцыі, характэрныя для маскоўскага дойлідства, якія прыняты ў будаўніцтве цэркваў ХIХ стагоддзя. У плане храм крыжавата выцягнуты ў падоўжнай восі. Яго кампазіцыю фарміруюць прытвор са званіцай, купалаватая малітоўная зала, трохкантовая апсіда. Адкрытая званіца знаходзіцца над прытворамХрам святителя Николая Чудотворца г.п. Бобр.
Спасылкі Крупскае благачынне на borisoveparhia.by
Катэгорыя:Бобр (гарадскі пасёлак) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Крупскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Беларусі