Лідзія Анатолеўна Леснякова (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 2002 годзе мастацкі каледж № 26 у г. Мінску, у 2007 годзе архітэктурны факультэт БНТУ на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя», спецыялізацыя — урбадызайн.

Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 старэйшым тэхнікам-архітэктарам, затым архітэктарам УП «ТМ архітэктара Л. А. Нардштэйн» і паралельна з 2007 выконвала работы па дагаворах падраду ў «ТМ архітэктара Г. Р. Штэйнмана». З 2010 года архітэктар у ДП «МГІ добраўпарадкавання і гарадскога дызайну»; з 2011 года архітэктар УП «ART de Vita»; з 2012 — архітэктар 1-й катэгорыі ў ТАА «СіціБудСэрвіс»

Член Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза дызайнераў (2010).

Узнагароды Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана медалём «Таленты Беларусі» (2000).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі