Васіль Дарашковіч, Васька Дарашкевіч (? — ?) — пісар вялікага князя Казіміра (1482—1488), падканюшы (1486—1489), падканюшы віленскі (зг. 1494, 1507), пасол у Маскву (1500), дваранін каралеўскі (зг. 1504), ляснічы гарадзенскі (1502—1506). Праваслаўны.

Паходзіў з баяр Гарадзенскага павета, імаверна, сын невядомага з крыніц Дарошкі (або Дарафея). У 1504 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык даў Ваську правы на лес над рэчкай Ласасянкай пад Гародняй. Меў сыноў Багухвала (Боўфала) і Пракопа-Хваліміра Васілевічаў Дарашкевічаў, вядомых з кніг гродзенскага земскага суда 16 ст., якім пакінуў маёнтак Ласосна ў Гарадзенскім павеце. Ад Багухвала (Боўфала) пайшоў род Боўфалаў (Багуфалаў) вядомы да 18 ст.

Літаратура Гардзееў Ю. Матэрыялы да генеалогіі і эпіграфікі ў гарадзенскім Фарным касцёле // Герольд Litherland 1-2(13-14)2004. С. 27.

Васіль Дарашковіч Катэгорыя:Асобы