Дры́жнік вялікі (Briza maxima) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—60 см з валасістым каранямі і галінастымі ад асновы сцёбламі. Лісце простае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, шурпатае зверху, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Каласкі яйцападобнай формы, складзеныя з 5—20 кветак, пукатыя, з залаціста-ружовым потым бураватым адценнем, сабраныя у мяцёлку. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Як заносная, сустракаецца ў іншых рэгіёнах. На тэрыторыі Беларусі інтрадуктавана ў 1940-я гады ў Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. Цвіце ў ліпені. Зімаўстойлівы від. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай.
Літаратура — С. 217.
Спасылкі
Briza maxima L. // ООПТ России Herbarium of Vascular Plants of the Komarov Botanical Institute (LE)
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе