Таццяна Фёдараўна Дзяру́гіна (, ) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Біяграфія Нарадзілася 13 чэрвеня 1928 года ў Мінску. У 1952 годзе скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1963 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение древесных растений к влажности почвы». З 1970 года на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка.

Навуковая дзейнасць Т. Ф. Дзяругінай належаць навуковыя працы па біялогіі дрэвавых раслін, праблемах інтрадукцыі і акліматызацыі дрэў і хмызнякоў, вывучэнню іх анатоміі, марфалогіі і экалогіі, адносін да святла, вільгаці, якасці глебы, па тэорыі і практыцы ўвядзення ў лясную гаспадарку і зялёнае будаўніцтва і інш.Дерюгина, Татьяна Федоровна (кандидат биологических наук) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сярод апублікаванага: Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы / Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. (разам з А. Ф. Івановым і А. У. Панамаровай); Древесные растения и влажность почвы / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники — Минск: Наука и техника, 1972. (разам з М. Д. Несцяровічам); Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. (у сааўтарстве); Сезонный рост лиственных древесных пород — Минск: Наука и техника, 1984. (манаграфія).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года за цыкл прац па вывучэнню марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей дрэвавых.

Літаратура

Спасылкі Дерюгина, Татьяна Федоровна (кандидат биологических наук) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гісторыя лабараторыі прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцей // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі