Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Будаванне храма пачалося ў 1990-х гадах. 7 красавіка 2004 года мітрапалітам Філарэтам быў асвячоны Антымінс. У 2004 годзе благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Аляксандр Троцкі правёў асвячэнне будынка часовага храма.

4 кастрычніка 2014 года мітрапалітам Паўлам храм быў асвячоныСвята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры) .

Архітэктура

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам малітоўнай залы, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны трапецападобны прытвор, над якім надбудавана 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны трапецападобнымі аконнымі праёмамі. Мае тры уваходыАляксандра-Неўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Турэц-Баяры Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:2014 год у Беларусі