Царква Святой Ефрасінні — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.

Гісторыя Знаходзіцца на месцы былога Троіцкага касцёла. Будаўніцтва храма пачалося ў 1996 годзеЦарква Святой Ефрасінні . Пабудавана ў 1998 годзе. У сярэдзіне ліпеня 1998 года ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай.

Архітэктура Архітэктарам царквы з’яўляецца Уладзімір Федаравіч Даніленка.

Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмаміЕфрасіннеўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Храмы Івянца Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Даніленкі Катэгорыя:1998 год у Беларусі