Міхаіл Веньямінавіч Мо́гілеў ( — ) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1946).
Біяграфія Нарадзіўся у горадзе Звэныгародка Кіеўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Звэныгародскага раёна Украіны). У 1924 годзе скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. У 1945—1948 гг. працаваў загадчыкам кафедры акушэрства і гінекалогіі Кішынёўскага медыцынскага інстытута, у 1955—1961 гг. — загадчыкам кафедры акушэрства і гінекалогіі Благавешчанскага медыцынскага інстытутаИстория кафедры акушерства и гинекологии ФГБОУ ВО Амурская государственная медицинская академия . З 1964 года на пасадзе загадчыка кафедрай акушэрства і гінекалогіі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфійСтановление и развитие кафедры акушерства и гинекологии // Гродненский областной перинатальный центр . Працы па эварыяльным інкрэце і яго ўзаемадзеянні з ганадатропнымі гармонамі цяжарных. Пад кіраўніцтвам М. В. Могілева абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац: Эстрогенный инкрет яичника и гонотропные гормоны беременных. — Л., 1939.; Гигиена женщины. 2 изд. дополненное — Благовещенск: Амурское книжное издательство, 1961. Неотложные мероприятия при атонических кровотечениях в послеродовом и раннем послеродовом периодах — Кишинев: Партиздат, 1964. — 27 с.: ил.
Літаратура — С. 510.
Спасылкі Могилев, Михаил Вениаминович (доктор медицинских наук; 1898—1967) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Становление и развитие кафедры акушерства и гинекологии // Гродненский областной перинатальный центр
Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя Аляксандра Багамольца Катэгорыя:Выкладчыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта медыцыны і фармакалогіі імя Мікалая Тэстэміцану Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Амурскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі