Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў () — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978).
Біяграфія Нарадзіўся 13 жніўня 1942 года ў сяле Вясёлае Адлерскага раёна Краснадарскага краю РСФСР.
У 1957—1959 гадах вучыўся ў вячэрняй тэатральна-драматычнай студыі пры Рэспубліканскім рускім тэатры ва Улан-Удэ. У 1969 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІК (майстэрня Л. Куляшова і А. Хахловай).
У 1959—1963 гады — акцёр тэатраў у Абакане і Разані. У кіно — з 1968 года.
У 1986—1994 гады — першы сакратар Праўлення, старшыня, сустаршыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Памёр 17 красавіка 2026 года.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981) Прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978) Дзяржаўная прэмія СССР (1986, за фільм «Бацькі і дзеці») Прыз ЦК УЛКСМ «Пунсовы гваздзік» (Масква, СССР) (1973) за фільм «Зімародак» VII Усесаюзны кінафестываль (Баку, СССР) (1974) — Дыплом за фільм «Хлеб пахне порахам» II Усесаюзны конкурс кінастужак «Карчагінцы 70-х» (Масква, СССР) (1977) — Прэмія за фільм «Сын старшыні»
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма