Аляксей Макаравіч Смірноў () — савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст РСФСР (1976). Член ВКП(б) са студзеня 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы камедыйным ролям у кіно, найбольш вядомай з якіх стаў дармаед Федзя з фільма Леаніда Гайдая «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965). Пазней Смірноў быў «адкрыты» гледачу як таленавіты драматычны акцёр, перш за ўсё дзякуючы ролі механіка Макарыча ў фільме Леаніда Быкава «У бой ідуць адны „старыя“» (1973).

Фільмаграфія «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965) — Федзя «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967) — Лявон Конаўка — барадаты рыбак, ператвораны ў апостала Пятра У бой ідуць адны «старыя» (1973) — механік Макарыч

Узнагароды медаль «За адвагу» (1943); ордэн Чырвонай Зоркі (1944); медаль «За баявыя заслугі» (1944); ордэн Славы III ступені (1944); ордэн Славы II ступені (1945); Заслужаны артыст РСФСР (1976).

Спасылкі Алексей Смирнов // Культура. РФ Алексей Смирнов // Кинопоиск

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці