Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1996 годзе. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.

Архітэктура Пабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай ПоўначыЦарква ў гонар Раства Хрыстова .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Вялікае Сціклева Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка