Тытунь, табак (Nicotiana) — род раслін сямейства . Вядома каля 40 відаў. Падраздзяляецца на тры падроды: Tabacum, Rustica (махорка) і Petunioides.
Арэал
Да 16 стагоддзя тытунь рос толькі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. За 150 гадоў распаўсюдзіўся па Еўразіі і трапіў у Афрыку.
Да 1600 года ў амерыканскіх калоніях Іспаніі з’явіліся камерцыйныя плантацыі тытуню. У 1612 годзе Джон Ролф сабраў першы яго ўраджай у англійскай калоніі Джэймстаун (Віргінія). Меней, чым праз 10 гадоў тытунь стаў адным з галоўных артыкулаў віргінскага экспарту і нават выкарыстоўваўся каланістамі ў якасці своеасаблівай валюты пры менавым гандлі.
Цяпер тытунь вырошчваюць у розных краінах свету.
Значэнне і выкарыстанне
Высушанае лісце некаторых відаў тытуню выкарыстоўваюць для палення, а таксама нюхання і жавання.
Спасылкі
Катэгорыя:Паслёнавыя Катэгорыя:Тытунь