Спаса–Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул.Фабрычная, 8.

Гісторыя Праваслаўная грамада прыходу была зарэгістравана ў 1997 годзе. Царква была перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы ў 1997-2003 гады.

Архітэктура Перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы, таму архітэктура будынка не набыла кананічна-царкоўнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і мастацка-стылёвай характарыстыкі. Сакральную прыналежнасць прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам адзначае 8- гранны шатровы барабан з макаўкай над франтальным фасадам і макаўкай над асіметрычна прыбудаваным нізкім прытворам. Сярод святынь царквы абразы с рэшткамі мошчаў свяціцеля Лукі і святога праведнага Іаана Кармянскага, абразы з майстэрні Жыровіцкага Успенскага манастырацарква Праабражэнская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Бальшавік (Мінскі раён) Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:2003 год у Беларусі