Малто, таксама мал-то, малер () — дравідамоўныя этнічныя групы на паўночным усходзе Індыі і ў Бангладэш. Агульная колькасць (2019) — 227 000 чалавекMalto.

Малто — прадстаўнікі трох этналінгвістычных груп, якія размаўляюць на блізкіх дравідыйскіх мовах сурыя, кумарбаг і мал. Агульная назва малто была дадзена брытанскімі місіянерамі. У якасці саманазвы яе выкарыстоўваюць толькі хрысціяне. Аднак большасць малто спавядаюць індуізм.

Традыцыйныя заняткі — паляванне і збіральніцтва. У нашы дні распаўсюджаны адыходніцтва, дробныя сельскія рамёствы. Характэрны пашыраныя сем’і і родавыя аб’яднанні.

Літаратура Hedlund, R. Christianity Made in India: From Apostle Thomas to Mother Teresa / Roger E. Hedlund. — [n.p.], 2017 ISBN 978-1-5064-3032-4

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Індыі Катэгорыя:Народы Бангладэш Катэгорыя:Дравідыйскія народы