Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Магілёў — Бабруйск на вул. Гагарына, 22.
Гісторыя Учынена ў 1995 годзе ў будынку XX ст.
Архітэктура Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Над папярочным прамавугольным у плане прытворам узведзена 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, па вуглах такія ж «апостальскія» галоўкі. Да прытвора далучана прамавугольная ў плане малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Пласкасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У паўавальнай арцы над прамавугольным уваходным праёмам фрэскавая размалёўкаПакроўская царква .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Кіраўск Катэгорыя:Храмы Бабруйскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі