Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Круглае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Савецкая, 47ШКЛОВСКОЕ БЛАГОЧИНИЕ.
Гісторыя Пабудавана ў 2005 годзе.
Архітэктура
Вырашана па канону 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная зала, 5-гранная апсіда. Пакаты шатровы дах малітоўнай залы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам, накрытым сплошчаным сферычным купалам з цыбулепадобнай лускаватай галоўкай; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы кілепадобнымі казыркаміСвята-Троіцкая царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Круглянскага раёна Катэгорыя:Круглае Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:2005 год у Беларусі