Ігар Аляксеевіч Абухаў (нар. , пас. , Багародзіцкі раён, Тульская вобласць, Расія) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1976 гадах архітэктар, у 1976—1979 гадах старэйшы архітэктар, у 1979—1980 гадах вядучы архітэктар, у 1979—1988 гадах кіраўнік групы, у 1988—2004 гадах галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, у 2004—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «Кансент», у 2010—2012 гадах — ТАА «ЕўраПрэстыж».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць Асноўныя працы: гасцініца «Турыст», будынак абласных прафсаюзных курсаў (абодва 1983), мікрараён Прынёманскі-3 (1984), жылы дом па вул. Паўлоўскага (1977), жылы дом з тэлеатэлье па вул. К. Маркса (1978) у Гродне, квартал па вул. Зялёная Алея ў г. Калінінград; 7-кватэрны жылы дом для кіраўніцтва фірмы «Газойл» г. Калінінград; аздараўленчы цэнтр Нацыянальнага банка РБ аздараўленчага цэнтра Азёрны Гродзенскага раёна; гіпермаркет «Алмі» па пр. Касманаўтаў; гіпермаркет «Еўраопт» па вул. Ціміразева; праект элітнага жылога дома па пр. Касманаўтаў; праект 7-18-павярховага жылога дома па вул. Захарава — усе ў Гродне.

Узнагароды Узнагароджаны залатым медалём (першае месца) за будынак аквапарка аздараўленчага цэнтра Азёрны Гродзенскага раёна.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна