Не́грас () — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.

Плошча вострава складае 13074,5Islands // United Nations Environment Programme (UNEP) (12700Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.) км². Рэльеф пераважна горны. Найбольшая вышыня — 2460 (2464) м (вулкан Канлаон).

У заходняй частцы вострава раўніны з пераважна вулканічнымі глебамі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Адбываюцца цыклоны, землетрасенні, вывяржэнні вулканаў. У горнай частцы вострава растуць трапічныя лясы, месцамі на раўнінах — саванны.

Насельніцтва 1995 год — каля 3,2 млн чал. 2000 год — 3,7 млн.чал.Population of Negros Island Region (Based on the 2015 Census of Population) // Philippine Statistics Authority (PSA) 2010 год — 4,19 млн чал. 2015 год — 4,41 млн чал.

Эканоміка Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем цукровага трыснягу, рысу, кукурузы. Маюцца радовішчы медных руд.

Гарады на востраве: Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас.

Літаратура  — С. 266—267. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Islands // United Nations Environment Programme (UNEP)

Population of Negros Island Region (Based on the 2015 Census of Population) // Philippine Statistics Authority (PSA)

Катэгорыя:Астравы Філіпінаў