«Масье́ Ір» () — французскі мастацкі фільм 1989 года, пастаўлены рэжысёрам Патрысам Леконтам. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Жоржа Сіменона «Заручыны масье Іра».
Прэм’ера фільма адбылася ў маі 1989 года ў межах конкурснай праграмы 42-га Канскага кінафестывалю. Фільм быў высока ацэнены як у Францыі, так і за яе межамі.
Сюжэт Ціхі самотны халасцяк масье Ір, якога падазраюць у забойстве дзяўчыны, любіць таемна назіраць праз акно за сваёй маладой суседкай Алісай, якая жыве ў доме насупраць. Аднойчы, заўважыўшы яго пры выбліску маланкі ў час навальніцы, Аліса прыходзіць да яго дадому, каб даведацца, чаму ён за ёй шпіёніць.
Акцёрскі склад
Музычнае суправаджэнне Арыгінальную музыку да фільма напісаў кампазітар Майкл Найман. Аднак скразным музычным лейтматывам фільма з’яўляецца Іаганеса Брамса.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў».
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1989 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1989 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Патрыса Леконта Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)