Герман Бідэр (нар. , в. Маркерсдорф, Пілах, Ніжняя Аўстрыя, Аўстрыя) — аўстрыйскі славіст. Экстраардынарны прафесар славянскага мовазнаўства Зальцбургскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Маркерсдорфе (Аўстрыя). У 1961 годзе скончыў Венскую гандлёвую акадэмію. У 1961—1965 гадах вучыўся ў Венскім універсітэце па спецыяльнасці «перакладчык рускай мовы», у 1970 годзе скончыў спецыяльнасць «славянская філалогія і гісторыя Усходняй Еўропы». У 1966—1967 і 1972—1973 гадах вучыўся ў Сафійскім універсітэце.
У 1969 годзе ў Вене абараніў дысертацыю доктара філасофіі «Stanisław Brzozowski und die russische Literatur» (Станіслаў Бжазоўскі і руская літаратура).
З 1969 года працаваў у Інстытуце славянскай філалогіі Венскага ўніверсітэта, а з 1971 года — у Інстытуце славістыкі Зальцбургскага ўніверсітэта, дзе з 1999 года займаў пасаду дырэктара. У 1977 годзе стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. У 1985 г. у Зальцбургу абараніў габілітацыйную дысертацыю «Deutsche Wortbildungselemente in den slavischen Sprachen» (Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах), у 1986 годзе атрымаў ступень доктара габілітаванага.
Намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Навуковая дзейнасць Даследуе шырокае кола праблем славянскай філалогіі. Асноўныя працы прысвечаныя фанетычным і правапісным асаблівасцям Статута ВКЛ 1529 года і Статута ВКЛ 1588 года, а таксама старажытным нямецка-беларускім моўным кантактам з аналізам польскага пасрэдніцтва.
Бідэр устанавіў, што германізмы ў старабеларускай мове маюць пераважна сярэдненямецкае, часам верхненямецкае, а ў выключных выпадках — ніжненямецкае паходжанне.
Публікацыі Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў кантэксце славянскага адраджэння // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Частка 2. (Беларусіка — Albаruthenica 6). У.Конан, А.Мальдзіс, Г.Цыхун (рэд.). Мінск 1997. С. 112—118. Шляхі развіцця лексікі беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова ў другой палове XX стагоддзя: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 22-24 кастрычніка 1997 г.). Л. І. Сямешка, М. Р. Прыгодзіч (рэд.). Мн., 1998. С. 5-9. Stanisław Brzozowski und die russische Literatur. Wien 1969. 262 S. Deutsche Wortbildungselemente in den slavischen Sprachen. Salzburg 1985. 765 S Soziolinguistische Aspekte der weißrussischen Sprache // Zeitschrift für Slawistik. T.40. Berlin 1995. 4. S.398-414. Zur Diskriminierung der weißrussischen Sprache in der Republik Weißrußland // Die slawischen Sprachen. T.50. Salzburg 1996. S.67-125. Normprobleme der weißrussischen Standardsprache. Tendenzen der Russifizierung und Weißrussifizierung // Wechselbeziehungen zwischen slawischen Sprachen, Literaturen und Kulturen in Vergangenheit und Gegenwart. Ohnheiser I. (Hrsg.). Innsbruck 1996. S.115-128. Das Weißrussische // Einführung in die slavischen Sprachen. P.Rehder (Hrsg.). Darmstadt 1998. S.110-125. Konfession, Ethnie und Sprache in Weißrußland im 20. Jahrhundert // Zeitschrift für Slawistik. T. 45. Berlin 2000. 2. S.200-214. Die weißrussische Standardsprache am Ende des 20.Jahrhunderts // Sprachwandel in der Slavia. Die slavischen Sprachen an der Schwelle zum 21. Jahrhundert. T.2. L.N.Zybatow (Hrsg.). Frankfurt am Main etc., 2000. S. 653—664. Der Kampf um die Sprachen im 20.Jahrhundert // Handbuch der Geschichte Weißrußlands. D.Beyrau, R.Lindner (Hrsg.). Göttingen 2001. S.451-471. Die sprachwissenschaftliche Terminologie in Branislaŭ Taraškevičs Беларуская граматыка для школ (Wilna 1918) // Zeit — Ort — Erinnerung. Slawistische Erkundungen aus sprach-, literatur- und kulturwissenschaftlicher Perspektive. Festschrift für I. Ohnheiser und Ch. Engel zum 60. Geburtstag. Eva Binder, Wolfgang Stadler i Helmut Weinberger (Hrsg.). Innsbruck 2006. S. 343—365.
Крыніцы
Літаратура Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы / Прыгодзіч М. і інш. — Мн.: Паркус плюс, 2007. 54 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Славісты