Прамова — старажытная мова, з дыялектаў якой шляхам паступовага развіцця ўзнікае група т.зв. роднасных моў або моўных сем’яў. Некаторыя прамовы доюба вядомыя з прычыны захавання пісьмовых помнікаў, напрыклад, лацінская мова як прамова раманскіх моў. У іншых выпадках рэканструююцца (напрыклад, праславянская, праіндаеўрапейская і інш.) метадамі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Рэканструкцыя прамовы як сістэм заканамерных і семантычных суадпаведнасцей — магчымасць лепей зразумець шляхі эвалюцыі асобных моў, вызначыць адносіны роднасці паміж імі, выйсці за часавыя межы самых старых зафіксаваных тэкстаў.
Літаратура Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // — С. 5. Трубецкой, Н. С. Избранные труды по филологии: переводы с разных языков / Н. С. Трубецкой. — М.: Прогресс, 1987. — 559, c.: нотные ил., портр.
Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства