Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна, 71.

Гісторыя Пабудавана ў 2006 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.

Архітэктура Вырашана цэнтрычным 4-гранным 5-купальным аб’ёмам, да якога далучаны нізкія прамавугольныя прыбудовы прытвора, прыдзелаў і апсіды, завершаныя над 2-схільнымі дахамі макаўкамі. Архітэктура фасадаў заснавана на вертыкальна цягнутых арачных закамарах і аконных праёмах. Цэнтральны ўваход аформлены кілепадобным казыркомПраабражэнская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Светлагорскага раёна Катэгорыя:2006 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Светлагорска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Славутасці Светлагорска