Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у в. Альгомель Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі каля Свята-Уваскрасенскай царквы.
Гісторыя Пабудавана ў 1994 годзе з чырвонай цэглы.
Архітэктура У аснове кампазіцыі храма крыжова-купальны аб’ём, да якога далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Такімі ж макаўкамі завершаны самкнуты паўсферычны купал магутнага 2-яруснага 8-граннага драўлянага барабана над асноўным аб’ёмам, дахі апсіды, прыдзелаў і трапезнай. Архітэктурны дэкор выкананы муроўкай сілікатнай цэглай: прамавугольныя плакеткі з крыжамі, зубчатыя карнізы, арачныя дугі аконных праёмаўМарыі-Магдалінінская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Альгомель Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі