«Воздух» () — сёмы студыйны альбом беларускага гурта «J:морс», выдадзены ў 2015 годзе. Спіс кампазіцый

Выканаўцы Юрый Герашчанка — клавішныя Валерый Дасюкевіч — бас-гітара Уладзімір Пазняк — перкусія, бэк-вакал Сяргей Шчурко — гітара Павел Мамонаў — барабаны Уладзімір Пугач — вакал, гітара Крытыка Музычны крытык Ягор Цывілька лічыць, што «альбом вельмі лёгкі, сапраўды паветраны». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі мяркуе, што гэта «роўная, умела ўвасобленая праграма, хоць, як падалося, крыху залішне стрыманая». Музычны крытык Сяргей Будкін адзначае, «што адразу заўважаецца па праслухоўваньні ― грунтоўная праца над гучаньнем». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by выказаў меркаванне, што «прадказальны, досыць млявы матэрыял, магчыма, і не быў бы праблемай ― у якасці прыкладу сусветных маштабаў можна прывесці Coldplay», а «справа, хутчэй, у млявым гэтага матэрыяла пазіцыянаванні».

Спасылкі

Катэгорыя:Альбомы 2015 года Катэгорыя:Альбомы J:морс