Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Брагіне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай, 23аБрагин. Церковь Николая Чудотворца..
Гісторыя Пабудавана ў 1988 годзе. Прыход быў зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам 12 лютага 1996 года.
Архітэктура Пабудавана з сілікатнай цэглы. Вырашана размешчанымі ўступамі па прадольнай восі чатырма прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі (прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсіда), накрытымі самастойнымі дахамі, завершанымі трыма макаўкамі.
Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмаміМікалаеўская царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брагінскага раёна Катэгорыя:1988 год у Беларусі Катэгорыя:Брагін Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі