Ханаанскія мовы (таксама ханаанейскія) — падсям’я семіцкіх моў, на якіх размаўлялі народы старажытнага Ханаана — яўрэі, фінікійцы, амарэі, маавіцяне, эдумейцы і карфагеняне. Усе гэтыя мовы перасталі быць гутарковымі ў пачатку нашай эры (калі вымерла пунічная — невядома). Старажытнаяўрэйская мова бесперапынна заставалася літаратурнай і літургічнай мовай сярод яўрэяў і самарыцян.
Класіфікацыя Дзве галоўныя галіны гэтай падсям’і — іўрыт і фінікійская мова. Ханаанскія мовы, нароўні з арамейскімі і ўгарыцкай, утвараюць паўночнасеміцкую падгрупу.
Адметныя рысы Тыпалагічныя рысы ханаанейскіх моў у параўнанні з арамейскай: прэфікс h- выкарыстоўваецца як артыкль (у арамейскай — постфікс -a). Хутчэй за ўсё, гэта ханаанскае новаўвядзенне. Займеннік першай асобы ʼnk (אנכ anok(i), у арамейскай — ʼnʼ/ʼny) — што збліжае іх з акадскай, старажытнаегіпецкай і берберскай. Зрух галосных ā > ō (ханаанскі зрух). Інвертаванае ўжыванне часавага саюза wa, якое праяўляецца ў тым, што, калі wa стаіць перад дзеясловам у пачатку сказа, ён надае форме мінулага часу («перфектнай») дзеяслова значэнне будучага часу, і наадварот, у форме будучага часу («імперфектнай») дзеяслова — значэнне мінулага часу.
Ханаанскія тэксты Галоўныя крыніцы вывучэння ханаанскіх моў — гэта Танах і старажытныя надпісы: Маавіцкая: Стэла Меша, Надпіс з Эль-Керак Старажытнаяўрэйская мова: Каляндар з Гезера, Хірбет Кеяфа Фінікійская мова: Саркафаг цара Ахірама, надпіс на саркафагу Эшмуназара II, біблскі надпіс. Пунічная мова: у п’есе Плаўта «Пуніец» (Poenulus) у пачатку пятага акту. напісаны на арамейскай з паўднёваханаанскімі асаблівасцямі, і класіфікуецца Хецранам (Hetzron) як ханаанская.
Гл. таксама Заходнесеміцкія мовы Угарыцкія мовы
Літаратура Дьяконов И. М. Языки древней Передней Азии. М., 1967 The Semitic Languages. Routledge Language Family Descriptions. Edited by Robert Hetzron. New York: Routledge, 1997.
Спасылкі
Some West Semitic Inscriptions How the Alphabet Was Born from Hieroglyphs Biblical Archaeology Review
Катэгорыя:Семіцкія мовы Катэгорыя:Ханаан