XLAM: Лучшая беларусская альтернатива — складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў, выдадзеная праектам «Xlam.by» на лэйбле «GO-Records» 11 чэрвеня 2006 года.
Перадумовы і выпуск Праца над фармаваннем спіса артыстаў на дыску распачалася ў лютым 2006 года. Увага пры выбару гуртоў звярталася на нестандартнасць музычнага матэрыялу, а таксама на якасць прапанаваных трэкаў. Як паведамляў «БелаПАН» каардынатар праекта Дзмітрый Дзмітрыеў, галоўнай умовай было, «што гэта беларускі гурт, які грае якасную, экстрэмальную і сумленную музыку, якая шукае свайго слухача».
Як акрэслівалі выдаўцы, задача кампіляцыі зводзілася да адкрыцця новых імёнаў у альтэрнатыўнай музыцы. Яе наклад павінен быў скласці 1500 асобнікаў, трэць з якіх вызначалася для распаўсюду на рынку Расіі.
Прэзентацыя дыска з удзелам шэрагу гуртоў, творы якіх трапілі на складанку, прайшла ў дзень яго выхаду 11 чэрвеня 2006 года ў Гомелі, у той час як украінскі гурт «SkinHate» стаў запрошаным хедлайнерам вечарыны.
Змест
Пневмания — «Открой меня» 3t.ON — «Дай нам знать» Rasta — «Hakkah» Ricochet — «Рикошет кор» kuktooz — «Пустыня» TT'34 — «Иной» IKONA — «Не верю» D-Tails — «Выжигая огнем» Tweed — «Зверь» M.L.A. — «Рио» Tav.Mauzer — «Брудная вада» 4example — «Как земле вода» Zv!k — «Клон» Stinkface — «Ashamed» Кризис — «Суицид» Usplёsk — «Эфіp superlight» Контур — «Все в глазах» Termin X — «Згубіцца» ONEGIN — «Smilla» <killkitau> — «Больше ничего» Скимен — «Зачем»
Крытыка «Музыкальная газета» ў сваім аглядзе вылучала кампазіцыю «Открой меня» (Пневмания), у той час як гурт «ONEGIN» расчараваў крытыкаў. Пасля кружэлка характарызавалася Максімам Жукавым адтуль жа прыметнікам «тлусты».
Сяргей «SB» Будкін з «Тузін Гітоў» і «Нашай Нівы» назваў плыту альтэрнатывай праекту «Вольныя танцы: альтэрнатыва by», у той час як музыка была апісана словамі «экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нерваў і крыкаў».
Крыніцы
Катэгорыя:Альбомы 2006 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі