Катастрофа верталёта PZL «Kania» польскіх пагранічнікаў адбылася 31 кастрычніка 2009 года паблізу беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. У яе выніку загінулі 3 чалавекі.

Верталёт, які належаў Падляскаму аддзелу пагранічнай варты, выконваў 31 кастрычніка 2009 года звычайны патрульны палёт з Беластоку да Мельніка ўздоўж дзяржаўнай граніцы. Вылет адбыўся а 15:15. У 17:54 у пажарную службу паступіла паведамленне жыхара вёскі Клюкавічы, занепакоенага незвычайным шумам верталёта. Тады ж пачаліся супольныя пошукі машыны. З польскага боку ў іх удзельнічалі каля 200 чалавек з паліцыі, пажарнай аховы, пагранічнай варты і арміі. Астанкі машыны былі знойдзеныя толькі раніцай па паху паліва паблізу польскіх вёсак Вычулкі і Клюкавічы, але ўжо на беларускім баку, у раёне памежнай заставы «Такары» на тэрыторыі Камянецкага раёна. Як высветлілася, машына ўпала на поле, за лесам. На месцы катастрофы не было слядоў выбуху ці пажару. Беларусы дазволілі польскім ратавальнікам перайсці на сваю тэрыторыю і казаць аб смерці ахвяр.

Пілот, лейтэнант Анджэй Жукоўскі (49 гадоў), шмат гадоў кіраваў самалётамі і верталётамі. Разам з ім загінулі: харунжы штабавы Барталамей Бартніцкі (35 гадоў) і харунжы Марцін Бязубік (34 гады). Усе былі пасмяротна ўзнагароджаныя Сярэбранымі Крыжамі ЗаслугіPostanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 5 listopada 2009 r. o nadaniu odznaczeń (M.P. z 2010 r. Nr 28 poz. 339) .

Па факце катастрофы справы расследаванні яе прычын распачалі польская і беларуская пракуратура і польская дзяржаўная камісія. Астанкі верталёта вярнулі ў Польшчу 11 лістапада 2009 года. Паводле вынікаў расследавання прычынай выпадку была названая памылка пілота.

30 кастрычніка 2010 года быў адкрыты помнік загінулым.

Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Кастрычнік 2009 года Катэгорыя:Падзеі 31 кастрычніка Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:Катастрофы 2009 года