Віктар Міхайлавіч Раманаў (; нар. 25 кастрычніка 1961) — расійскі ваенны штурман-выпрабавальнік, палкоўнік, Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі, Штурман-выпрабавальнік 1 класа, Ваенны штурман 1 класа, Герой Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія У 1978 паступіў, а ў 1982 годзе скончыў Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, з адзнакай. Праходзіў службу на штурманскіх пасадах у ВПС ад штурмана экіпажа да штурмана палка.

Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе ў 1999—2009 гадах, у 2008 годзе — у аперацыі па прымусе Грузіі да міру, а з 2015 года ўдзельнічаў у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі.

Мае класную кваліфікацыю штурман-выпрабавальнік 1 класа (1999 год), ваенны штурман 1 класа (1985 год). У 2006 годзе Указам Прэзідэнта РФ прысвоена званне «Заслужаны штурман-выпрабавальнік Расійскай Федэрацыі». Воінскае званне «палкоўнік» прысвоена датэрмінова 1 чэрвеня 1994 года.

Узнагароды Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 17 сакавіка 2016 года Раманаў Віктар Міхайлавіч за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, ганараваны званнем Героя Расійскай Федэрацыі.

Таксама ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені «з мячамі», двума ордэнамі «Мужнасці», «За ваенныя заслугі».

Спасылкі

Романов Виктор Михайлович. Сайт ЧВВАУШ

Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Авіяцыйныя штурманы Расіі Катэгорыя:Ваенныя Расіі Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі