Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Балотня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя Меркавана, першая драўляная царква ў Балотні з'явілася да 1830 года. Станам на 1857 год у прыходзе Балатнянскай Пакроўскай царквы, акрамя Балотні, былі вёскі Старая Алешня, Новая Алешня, Махавая, Кучын, Каменка, Стараселле.1857. Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении. — РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80 Святаром царквы ў 1857 годзе быў Сімяон Альшэўскі (). Цягам 19-га стагоддзя царква некалькі разоў згарала. Пэўны час Пакроўская царква знаходзілася ў Новых Журавічах, у 1884 годзе сход сялян пастанавіў перанесці царкву з Новых Журавіч у Балотню.Могилевские епархиальные ведомости. Могилев-на-Днепре, 1884 №26 Архітэктар Васіль Васільевіч Сазонаў займаўся будаўніцтвам царквы ў Балотні ў 1889 годзе. Сімяон Альшэўскі заставаўся святаром у Балотні да сваёй смерці ў 1902 годзе.Могилевские епархиальные ведомости. Могилев-на-Днепре, 1902 №11 З 1902 да 1913 года святаром Балатнянскай царквы быў Нікіфар Высоцкі. З 1913 прынамсі да 1916 года святаром быў Аляксандр Рамзевіч.
У 1937 годзе савецкія ўлады закрылі храм, а ў будынку царквы знаходзіўся клуб. У 1941 годзе царкву пачалі аднаўляць. Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся як спортзала і школьны буфет. У 1965 годзе царква была разбурана.
На падмурку разбуранага храма 14 кастрычніка 1995 года па благаславенні архіепіскапа Арыстарха пачалося будаўніцтва новага храма. Да 2002 года набажэнствы здзяйсняліся ў малільным доме. З 2002 года набажэнствы праводзяцца ў новым храмеХрам Покрова Пресвятой Богородицы, д. Болотня.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Балотня Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы Катэгорыя:2002 год у Беларусі