«Транзіт Венеры» () — серыя чорна-белых фотаздымкаў . серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера».
«Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database.
Гісторыя стварэння Французскі астраном найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад ) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій. Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага».
Фатаграфічны рэвальвер Для сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье ().
Фільм
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы 1874 года Катэгорыя:З’явіліся ў 1874 годзе Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Францыі Катэгорыя:Нямыя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы пра Венеру Катэгорыя:Гісторыя кіно