Анатоль Паўлавіч Жытко (, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфія Нарадзіўся 15 сакавіка 1957 года ў в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, працаваў настаўнікам гісторыі ў Самахвалавіцкай школе. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з таго часу пачаў выкладчыцкую дзейнасць у МДПІ імя М. Горкага. З 1991 года дацэнт, а ў 1998 годзе стаў загадчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 абараніў доктарскую дысертацыю. З 2015 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў. Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму і метадалогія гісторыі.

Сям’я Жонка Ірына Уладзіміраўна Жытко — кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Мае дачку і ўнучку.

Педагагічная дзейнасць Чытае курс лекцый па дысцыплінах «Метадалогія гісторыі», спецкурс «Эвалюцыя вышэйшага саслоўя Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)»

Ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі вышэйшай школы, падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: падрыхтаваў 4 кандыдата гістарычных навук. Грамадская дзейнасць: старшыня савета па абароне дысертацый К02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», член праблемнага савета па праблемах гістарычнай навукі.

Асноўныя публікацыі Манаграфія

Падручнікі, навучальныя дапаможнікі

Узнагароды медаль Францыска Скарыны (2020).Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў