Віктар Пятровіч По́мазаў (, Юркавічы, , Гомельская вобласць — ) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Член Беларускага саюза кампазітараў (1978).

Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю па класу кампазіцыі дацэнта П. П. Падкавырава (1976) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1979). У 1979—1981 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Творчасць Харэаграфічныя навелы: «Дзяды» (1980), «Перапёлачка», «Крыжачок», (1982), «Таўкачыкі» (1983), «Лялькі-сувеніры» (1985). Вакальна-сімфанічныя паэмы: «Памяць» (словы народныя, 1984), «Янка Купала» (1984); народныя ецэны «Калядкі» для хору, «траістай музыкі» і ўдарных (1976). Кантаты: «Песня згоды» (сл. П. Макаля, 1979), рытуал «Заручыны» (словы народныя, 1984).

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кампазітараў Катэгорыя:Кампазітары Беларусі