Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка (нар. , Фабрычны пасёлак (Якаўлевічы), Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст.
Біяграфія Сярэднюю адукацыю здабыў у Якаўлевіцкай СШ. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1991 г. — з адзнакай Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Пасля школы працаваў памочнікам камбайнёра ў калгасе імя Дзяржынскага Аршанскага раёна, электраманцёрам на Аршанскім льнокамбінаце. У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі (войскі супрацьпаветранай абароны) на тэрыторыі Беларусі і Латвіі.
У 1973 годзе быў дэлегатам . Пасля заканчэння БДУ працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Знамя юности». Удзельнік Усесаюзнай нарады маладых журналістаў у Маскве (1977 г.). З верасня 1975 па люты 1998 г. працаваў у выданні «Сельская газета», дзе прайшоў шлях ад карэспандэнта да адказнага сакратара. У 1998—2000 гадах — у часопісах «Беларуская думка», «Служба спасения 01», рэдагаваў газеты «Пожар», «Охрана», «Ветеран Чернобыля». Адначасова ў 1998—2002 гадах з’яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Экологический вестник». Са студзеня 2001 па травень 2009 года — літаратурны рэдактар, аглядальнік, намеснік галоўнага рэдактара газеты «На страже». Пазней працаваў літаратурным супрацоўнікам цэнтра культурна-выхаваўчай работы Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Сябра Беларускага саюза журналістаў з 1977 года, Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года.
Творчасць Дэбютаваў вершам «Живой памятник» у газеце 2-й асобнай Чырванасцяжнай арміі супрацьпаветранай абароны «Воздушный часовой» (1969).
Аўтар кніг: «Прописан на этой земле» (1978) «Рельсы судьбы» (1994) «Запаленне душы» (1996) «Вірус адзіноты» (2000) «Калінавы лес» (2003) «Транспортная милиция. История и современность» (2004) «Cлужба охраны столицы» (2017) «На варце грамадскага спакою» (2018) «Перамовы з жыццём» (2020), Мінск, выд. А. Вараксін «Водгук фабрычнага гудка» (2022), Мінск «На страже экономической безопасности» (2022), Минск, УП "Издательство «Беларусь» «Доверие, оправданное временем» (2022), Минск, изд. «Транспортная безопасность» «І колькі б часу ні прайшло…» (2022), Мінск, выд. А. Вараксін «Карані сілы» (2024), Мінск, выд. А. Вараксін «На глебе спадчыны» (2025), Мінск, выд. А. Вараксін «Салдаты і дзеці вайны» (2026), Мінск, выд. А. Вараксін
Узнагароды 2001 — ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 2001 — нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі». 2003 — падзяка Беларускай Праваслаўнай Царквы. 2005 — пераможца Віцебскага абласнога літаратурна-мастацкага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння У. С. Караткевіча. 2006 — грамата Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II. 2008 — ганаровае званне «Заслужаны журналіст БСЖ». 2009 — ганаровая грамата МУС Рэспублікі Беларусь. 2016 — нагрудны знак Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь «За адзнаку». 2017 — лаўрэат творчага конкурсу «Спадчына», прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у намінацыі «Лепшы літаратурна-публіцыстычны твор». 2017 — лаўрэат прэміі БСЖ «Залатое пяро». 2017 — ганаровая грамата Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Літаратура Федюкович, Н. В разгар исканий, тревог и надежд / Николай Федюкович // Рельсы судьбы / В. Борисенко. — Орша, 1994. — С. 5 — 7. Сіпакоў, Я. Хваляванне слова / Янка Сіпакоў // Запаленне душы / У. Барысенка. — Мінск, 1996. — С. 3 — 4. Вераб’ёў, П. «З мінус нуля пачынаю» / Павел Вераб’ёў // Мінская праўда. — 1997. — 16 сн. — С. 4. Маркевіч, М. Запаленне душы (Кнігі нашых землякоў) // Аршанская газета. — 1997. — 13 лют. — С. 4. Маркевіч, М. У пошуках дабра і справядлівасці / Мікалай Маркевіч // Аршанская газета. — 1999. — 5 студз. — С. 4. Маркевіч, М. Маці ад сына / Мікалай Маркевіч // Аршанская газета. — 1999. — 4 сн. — С. 4. Вёска Якаўлевічы, цэнтр сельсавета // Літаратурныя мясціны Беларусі / Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка. — Мінск, 2000. — С. 137. Чыгір, Г. Бліжэй да згубленага раю… / Георгій Чыгір // Народная газета. — 2000. — 25 кастр. — С. 4. Вайсёнак, Ю. Вірус адзіноты // Юрась Вайсёнак // Літаратура і Мастацтва — 2000. — 27 кастр. — С. 6 Кліменценка, С. Згубіўшы памяць — згубіце ўсё! / Святлана Кліменценка // Народная воля. — 2000. — 20 ліст. — С. 3. Яршоў, І. Кошык выспелых суніц / І. Яршоў // Вёрсты пройдзеных дарог / І. Яршоў, В. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 166—172. Кур’яновіч, Ю. Пад зоркай Купалы / Юры Кур’яновіч // Наша слова. — 2019. — 2 студз. — С. 5, 6. Часавіціна, Н. «Сельская газета» на 23 гады, родная вёска — на ўсё жыццё / Наталля Часавіціна // Сельская газета. — 2019. — 5 студз. — С. 30. Кур’яновіч, Ю. Сусвет, які заўжды з табою / Юры Кур’яновіч // Літаратура і Мастацтва. — 2020. — 19 чэрв. — С. 7. Кур’яновіч, Ю. Час і памяць Уладзіміра Барысенкі / Юры Кур’яновіч // Наша слова. — 2020. — 24 чэрв. — С. 7, 8. Басікірская, А. Дзе вербалозы цалуюць Друць / Алена Басікірская // Сельская газета — 2020 — 8 кастр. — С. 12 Барысенка, Уладзімір Уладзіміравіч // Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 39. Саламаха, У. Сумленне ёсць, пакуль жывы / Уладзімір Саламаха // Сельская газета — 2021 — 20 лют. — С. 22. Пячонкін, В. Школьны музей на старонках энцыклапедыі / Валерый Пячонкін // Аршанская газета — 2021 — 6 сак. — С. 6. Водгук фабрычнага гудка паклікаў Уладзіміра Барысенку / Яраслаў Грынкевіч // Наша слова № 14, 6 красавіка 2022 — С.5-6 Саламаха, У. Радзіма ва ўсіх адна / Уладзімір Саламаха // Сельская газета — 2022 — 30 крас. — С. 24. Водбліск вечнага святла / Яраслаў Грынкевіч // Наша слова № 51, 21 снежня 2022 — С. 8-10. Штэрн, І. «Ганіце прэч эпігонства…» / Ірына Штэрн // На страже — 2024 — 5 студз. — С. 12. Пячонкін, В. «Любіце сваю зямлю аддана і да канца, іншай вам не дадзена, дый не патрэбна» / Валерый Пячонкін // Сельская газета — 2024 — 6 студз. — С. 26. Пячонкін, В. «Заняткі па кнігах сучаснікаў» / Валерый Пячонкін // Сельская газета — 2024 — 14 снежня. — С. 21. Пячонкін, В. «Кіраўнік школьнага музея „Гісторыя роднай вёскі“». Кніга ў падарунак // Аршанская газета — 2025 — 22 студз. — С. 17. Маляўскі, А. Ад прадзедаў спакон вякоў… / Алесь Маляўскі // Наша слова. — 2025. ― 30 крас. — С. 10―12.
Спасылкі
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў