Надзея Іванаўна Галоўчанка (, Керч — , Мінск) — беларуская мастачка, графік, педагог.
Першапачатковую прафесійную адукацыю атрымала ў 1928—1932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме. У 1940 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.
Выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1949—1960). Сярод вучняў: Арлен Кашкурэвіч, Уладзімір Уродніч, Валянцін Пакаташкін, Міхась Рагалевіч і іншМихась Рогалевич (1932—2010). Песнь жизни .
Сябра Саюз мастакоў БССР з 1949 года.
Творчасць З 1932 года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках.
Працавала пераважна ў галіне акварэлі, а таксама ў станковай графіцы (літаграфіі і лінагравюры), аўтар серыі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў вытворчасці, лірычных пейзажаў.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, НЦСМ РБ, ДМГБЛ і іншых калекцыях.
Вядомыя творы Акварэльны малюнак «Пабудова тэатра ў Менску», канец 1930-х. Партрэты Пятра Глебкі, Янкі Маўра, Івана Мележа, Эдзі Агняцвет (1957), Мікалая Міхалапа і інш Партрэт ветэрана С. І. Карнеева (1989).
Літаратура
— Т. 3. — С. 19.
Выставка произведений Н. И. Головченко : каталог / Союз художников БССР. — Минск, 1960. — 8 с. Т. Ляўкова. Надзея Іванаўна Галоўчанка. — Мінск : Беларусь, 1983. — 31 с.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Акварэлісты СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі