Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Талмачава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 2а.

Гісторыя У пачатку 2005 года рэлігійная грамада атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. У 2007 годзе быў закладзены падмурак новага храма. Будаванне было завершана ў кастрычніку 2009 года. 26 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае асвячэнне храма.

У прыходскім доме знаходзяцца памяшканне для хрышчэння, бібліятэка, а таксама клас для заняткаў нядзельнай школы.

Архітэктура Будынак царквы блокава-цагляны. Дах зроблены з цынкаванай дахавай сталі, падлога дашчаная. Аконныя блокі з ПВХ. Дзвярныя блокі драўляныя. У 2010 годзе храм быў абнесены агароджаю36. Приход храма Рождества Христова д. Толмачево Столинского района .

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Талмачава (Столінскі раён) Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі