«Мале́нькі Джо» () — аўстрыйска-брытанска-нямецкі мастацкі фільм рэжысёркі Джэсікі Хаўснер, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.

Сюжэт Маці-адзіночка Эліс, адданы вучоны-селекцыянер, працуе на карпарацыю, якая займаецца вывядзеннем новых гатункаў раслін. Яна стварае асаблівую пунсовую кветку, адметную не толькі дзівоснай прыгажосцю, але і незвычайнай уласцівасцю: пры ўмове належнага догляду і кантакту з чалавекам яна можа зрабіць свайго гаспадара шчаслівым. Насуперак правілам кампаніі Эліс дорыць адну з раслін свайму сыну-падлетку Джо. Яны называюць кветку «Маленькі Джо», але разам з ёй растуць і падазрэнні Эліс, што гэтая расліна зусім не такая бяскрыўдная, як падаецца.

Акцёрскі склад Эмілі Бічэм Бэн Уішоў Кэры Фокс Кіт Конар Дэвід Уілмат Фенікс Брасар Себасцьян Хюльк Ліндсі Дункан

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Аўстрыі Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Джэсікі Хаўснер