Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Ліпнікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Калгасная, 2а.

Гісторыя Пабудавана ў 1991 годзе з цэглы.

Архітэктура Вырашана 4-часткавай кананічнай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадлбнай галоўкай. Уваход вырашаны 2-слуповым рундуком. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткіУспенская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Ліпнікі (Драгічынскі раён) Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Храмы Успення Багародзіцы