Манбла́н (, , літ. «белая гара») — гара ў горнай сістэме Альпаў, на мяжы Італіі і Францыі. Вышыня — 4810.5 м. Найвышэйшы пункт Альпаў.
Горны масіў размяшчаецца ў Заходніх Альпах, на мяжы Францыі, Італіі і Швейцарыі, даўжыня масіву 50 км. Складзены з гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў. Рэльеф альпійскага тыпу. Плошча зледзянення больш за 200 км², самы буйны ледавік Мер-дэ-Глас (даўжыня 15 км). Тут пралягае частка водападзелу паміж рэкамі По і Рона.
Развіваецца альпінізм, турызм. Дзейнічае астранамічная абсерваторыя. Пад Манбланам пракладзены аўтамабільны тунэль (даўжыня 11,6 км) і шаша з Францыі ў Італію.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горныя вяршыні Еўропы Катэгорыя:Горы Францыі Катэгорыя:Горы Італіі