Каркасо́н () — настольная стратэгічна-эканамічная гульня нямецкага стылю, распрацаваная у 2000 годзе. Упершыню была выдадзена кампаніяй «Hans im Glück» у Германіі.
У 2001 годзе гульня была ўдастоена ўзнагародаў «Гульня года» і «Нямецкая гульнявая прэмія» ў Германіі, а ў 2004 годзе намініравалася на «Гульню года» ў Чэхіі. У цяперашні час «Каркасон» выпускаецца многімі сусветнымі выдаўцамі настольных гульняў. У 2014 годзе быў выкананы рэдызайн гульні. Перазапуск адбыўся ў снежні 2014 года: тады ў продаж паступіла англамоўная версія новай рэдакцыі «Каркасона». Гульня засталася ранейшай, але змяніла афармленне: над вокладкай гэтым разам папрацаваў Крыс Куільямс, а над квадратамі зямель — Анна Пецке. Дзеля сумяшчальнасці новай рэдакцыі гульні з першапачатковай версіяй і ўсімі дапаўненнямі, рубашку квадратаў пакінулі ранейшай. Да базавых кампанентаў у камплект гульні былі дададзены міні-дапаўненні «River» («Рака») і «The Abbot» («Абат»). На 2018 год у свеце прададзена больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў гульні (улічваючы дапаўненні).
Гульня заключаецца ў пакрокавым збіранні гульнявога поля з квадратаў (тайлаў) і размяшчэнні на ім фішак сваіх падданых (міплаў). У залежнасці ад таго, на якую мясцовасць пастаўлена фішка — на горад, поле, манастыр ці дарогу, яна становіцца адпаведна рыцарам, селянінам, манахам або разбойнікам і прыносіць гульцу пэўную суму ачкоў пасля завяршэння будаўніцтва аб’екта або па завяршэнні гульні.
Правілы Стварэнне поля У пачатку гульні на поле выкладваецца «стартавы квадрат». У фірмовай версіі ён адрозніваецца ад астатніх іншай расфарбоўкай рубашкі. Стартавы квадрат змяшчае ўсе магчымыя элементы мясцовасці (горад, дарогу і поле), што выключае праблему нестыкоўкі квадратаў. Пасля гэтага гульцы вызначаюць, у якім парадку будуць хадзіць, і пачынаюць па чарзе даставаць квадраты і выкладваць гульнявое поле. Квадраты можна ставіць толькі так, каб яны датыкаліся хаця б адным бокам да ўжо выстаўленых квадратаў. Прычым мясцовасць на іх павінна састыкоўвацца (дарогі з дарогамі, гарады з гарадамі, палі з палямі).
Фішкі падданых
Кожны гулец мае 8 фішак падданых (адна з іх выкарыстоўваецца для падліку ачкоў). Пасля таго, як гулец выставіў чарговы «квадрат» гульнявога поля, ён можа выставіць на гэты квадрат аднаго свайго падданага. Пры гэтым гулец не можа ставіць фігурку на ўжо заняты іншым гульцом аб’ект (горад, дарогу або поле). Аднак у працэсе гульні аб’екты могуць аб’ядноўвацца ў адно цэлае. Фігуркі вяртаюцца да гульца пасля таго, як іх аб’ект завершаны. Адпаведна фішка можа прыносіць ачкі некалькі разоў за гульню. Выключэнне складаюць сяляне — яны застаюцца на полі да канца гульні.
Ачкі Выстаўленыя на поле фішкі прыносяць ачкі, як толькі аб’ект, які яны займаюць, завершаны. Гэта значыць, як толькі дарога аказалася скончана з абодвух канцоў, як толькі горад цалкам акружаны сценамі, а манастыр — акружаны са ўсіх дзевяці бакоў любымі квадратамі. Недабудаваныя аб’екты, а таксама занятыя сялянамі палі прыносяць ачкі ў канцы гульні, аднак у некаторых выпадках недабудаваныя аб’екты ацэньваюцца ніжэй, чым дабудаваныя.
Канец гульні Гульня заканчваецца, як толькі заканчваюцца не выстаўленыя на гульнявое поле квадраты. Пасля гэтага выконваецца падлік ачкоў для фішак, што яшчэ стаяць на полі. Перамагае гулец, які набраў больш за ўсіх ачкоў.
Камплектацыя гульні 72 квадраты ўчасткаў зямлі 40 фішак: па 8 кожнага з пяці колераў Поле шкалы падліку ачкоў Правілы гульні
Турніры па гульні Каркасон Чэмпіянаты свету Чэмпіянаты свету праводзяцца штогадова, пачынаючы з 2006 года. Традыцыйна чэмпіянаты праводзяцца ў межах выставы SPIEL у горадзе Эсэн. У чэмпіянаце могуць прыняць удзел пераможцы нацыянальных турніраў. У 2020 годзе турнір не праводзіўся ў сувязі з пандэміяй COVID-2019. У 2021 годзе на турніры ўпершыню прынялі ўдзел па два прадстаўнікі ад краіны. Беларусы ўдзельнічаюць у Чэмпіянаце свету па Каркасоне з 2024 года.
Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў 2006 Michael Wischounig David Korejtko David Erdos 16 2007 Sebastian Trunz Chen Wei-Chi Janne Jaula Henrik Fürstenberg 20 2008 Ralph Querfurth Martin Mojžiš Sebastian Trunz Stefan Leopoldseder 20 2009 Ralph Querfurth Daniel Geromboux Matej Tabak Petri Savola 20 2010 Ralph Querfurth Martin Mojžiš Matej Tabak Randy Dreger 22 2011 Els Bulten Shinnosuke Komukai Robert Mützner Martin Moijzis 24 2012 Martin Mojžiš Stefan Leopoldseder Matej Tabak Els Bulten 26 2013 Pantelis Litsardopoulos Martin Mojžiš Aleksejs Peguševs Maciej Śmieszek 36 2014 Takafumi Mochizuki Pantelis Litsardopoulos Matej Tabak Ricardo Gomes 34 2015 Pantelis Litsardopoulos Takafumi Mochizuki Els Bulten Humberto Fukuda 32 2016 Vladimir Kovalev Pantelis Litsardopoulos Vannes Vansina Matej Tabak 36 2017 Tomasz Preuss Pantelis Litsardopoulos Davide Sandrin Matej Tabak 38 2018 Genro Fujimoto Marian Curcan Kolja Stratmann Tomasz Preuss 34 2019 Marian Curcan Ying Chien Chien Timofei Gretsenko Paolo Ballabeni 36 2021 Maciej Polak Melvin Quaresma Tomasz Preuss Nuno Torres 42 2022 Árpád Gere Min-Wei Chen Martin Mojžiš Hogne Jorgensen 34 2023 Matt Tucker Aleksejs Peguševs Patrick Bekkenutte Xiangyu Qin 42 2024 Daniel Angelats József Tihon Bogdan Curcan Ning Ding 46 2025 Xiangyu Qin Horacio Mastandrea Raf Mesotten Aleksejs Peguševs 52
Камандныя анлайн-чэмпіянаты Пачынаючы з 2020 года арганізацыя сarcassonne.сat пачала праводзіць анлайн-турніры па гульні Каркасон сярод зборных каманд. Пачынаючы з другога каманднага чэмпіяната свету, турніры прызнаны афіцыйнымі выдаўцом Каркасона Hans Im Gluck і праходзяць пры падтрымцы выдаўца. Апрача чэмпіянатаў свету, carcassonne.cat арганізуе камандныя чэмпіянаты Еўропы (ETCOC). Аналаг еўрапейскага кантынентальнага турніра для Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (Copa America) праводзіць арганізацыя Carcassonne Brasil.
WTCOC Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць каманд Крыніца 2020 Японія Расія Германія Румынія 21 WTCOC-2020 2021 Японія Расія Румынія Каталонія 29 WTCOC-2021 2022 Японія Кітай RCP Партугалія 25 WTCOC-2022 2023 Кітай RCP Латвія Іспанія 32 WTCOC-2023 2024 Японія Францыя Венгрыя Вялікабрытанія 36 WTCOC-2024 2025 Японія Чылі Украіна Польшча 38 WTCOC-2025 2026 Кітай Украіна Ганконг Германія 40
ETCOC Год Чэмпіён Еўропы 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць каманд Крыніца 2020 Германія Расія Украіна Вялікабрытанія 14 ETCOC-2020 2021 Расія Украіна Латвія Румынія 22 ETCOC-2021 2023 Польшча RCP Украіна Італія 18 ETCOC-2023 2025 RCP Польшча Украіна Бельгія 19 ETCOC-2025
Copa America Год Чэмпіён Амерыкі 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць каманд Крыніца 2021 Мексіка ЗША Бразілія Калумбія 7 Copa America 2021 2024 Бразілія Чылі Аргенціна Мексіка 9 Copa America 2024 2025 Мексіка Калумбія Аргенціна Чылі 8 Copa America 2025
Asian Cup Год Чэмпіён Азіі 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць каманд Крыніца 2024 Ганконг Тайланд Тайвань Кітай 8 Asian Cup 2024 2025 Японія Тайланд Ганконг Тайвань 8 Asian Cup 2025 2026 Кітай Тайланд Ганконг Тайвань 7 Asian Cup 2026
Асноўныя выдаўцы гульні «Hans im Glück» (2000 — цяперашні час) — Германія і многія краіны Цэнтральнай Еўропы «Devir» (2001 — цяперашні час) — Іспанія, Партугалія, Лацінская Амерыка «Rio Grande Games» (2001—2012) — Вялікабрытанія, ЗША «999 Games» (2002 — цяперашні час) — Нідэрланды «Мир Хобби» (2002 — цяперашні час) — Расія, СНД «Brain Games» (2004 — цяперашні час) — Краіны Балтыі «Z-Man Games» (2012 — цяперашні час) — Вялікабрытанія, ЗША
Узнагароды 2001 — нямецкая прэмія «Гульня года» (). 2001 — «Нямецкая гульнявая прэмія» (). 2004 — намінацыя на чэшскую прэмію «Гульня года» ().
Крыніцы
Катэгорыя:Настольныя гульні Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе