Джавані Бакача (іт.: Giovanni Boccaccio) (16 чэрвеня 1313 – 21 снежня 1375) — італьянскі паэт і празаік, яскравы прадстаўнік гуманізму Ранняга Адраджэння. Пазашлюбны сын фларэнтынскага купца. Дзяцінства правёў у Фларэнцыі, потым вывучаў права і гандаль у Неапалі. Пасля навучання вярнуўся ў Фларэнцыю. Сябраваў з Петраркам. Быў вялікім знаўцам класікі, перш за ўсё Тацыта і Тыта Лівія. Пачаў пісаць вершы і паэмы для арыстакратычнай публікі каралеўскага двара, якія зрабілі яго вядомым паэтам.
Бібліяграфія Il Filocolo (1336-1338) Il Filostrato (1335) Teseida (1339-41) Commedia delle ninfe fiorentine (1341-1342) L'amorosa visione (1342) Elegia di Madonna Fiammetta (1343-1344) Дэкамерон (Decameron) 1349 – 1352, 1370 – 1371 Il trattatello in laude di Dante (1357)
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XIV стагоддзя Катэгорыя:Паэты XIV стагоддзя Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі Катэгорыя:Паэты Адраджэння