«Тры ко́леры: Бе́лы» (, ) — мастацкі фільм 1994 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Збігнеў Замахоўскі і Жулі Дэльпі.
«Белы» з’яўляецца другой часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Белы» — роўнасць.
Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1994 года ў Францыі. 15 лютага «Белы» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы , дзе быў адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру. Апроч таго фільм быў удастоены намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм.
Анатацыя Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на , і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…
Акцёрскі склад
Вытворчасць Здымкі Фільмы трылогіі здымаліся паслядоўна. Так, здымкі «Белага» пачаліся 9 лістапада 1992 года, адразу па завяршэнні здымак «Сіняга», і працягваліся да 1 лютага 1993 года. Кеслёўскі ў сваёй аўтабіяграфіі прыгадвае: «У першую чаргу мы знялі ўсё, што тычылася „Сіняга“. Адразу затым, практычна на наступны дзень, мы пачалі здымаць французскія эпізоды „Белага“. У нас было дзесяць-дванаццаць здымачных дзён у Парыжы, а затым мы паехалі ў Польшчу, дзе працавалі ўжо з новай групай».
Мантаж Мантаж апынуўся самым важным этапам стварэння фільма — як і ў выпадку з «Сінім», канчатковы выгляд «Белага» склаўся пасля таго, як Кеслёўскі і рэжысёр мантажу прапрацавалі розныя версіі. На сустрэчы ў Парыжы ў 1997 годзе, мантажор прыгадала, што існавала 13 версій карціны, і дадала, што апошняя амаль цалкам адрознівалася ад першапачатковага сцэнарыя.
Музыка
Саўндтрэк да фільма «Тры колеры: Белы» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. У якасці музычнага альбома саўндтрэк быў выдадзены 7 лютага 1994 года. Пазней неаднойчы перавыдаваўся.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 17 чэрвеня 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм меў 2 узнагароды і 6 намінацый: Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікБерлінскі кінафестываль«Залаты мядзведзь»«Тры колеры: Белы»«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуруКшыштаф КеслёўскіФелікс27.11.1994Найлепшы еўрапейскі фільм«Тры колеры: Белы»Супольнасць ланцуга прэмій1994Найлепшы фільм на замежнай мове«Тры колеры: Белы»Найлепшы фільм на замежнай мове«Тры колеры: Белы»1995Найлепшы замежны фільм«Тры колеры: Белы»20/2019.02.2015Найлепшы фільм на замежнай мове«Тры колеры: Белы»
Крыніцы
Літаратура Кнігі
Спасылкі (на 14.12.2019) Тры колеры: Белы на сайце «FilmAffinity» (на 14.12.2019) Тры колеры: Белы на сайце «FilmPolski.pl» Тры колеры: Белы на сайце «FilmWeb.pl» (на 14.12.2019) (на 14.12.2019) (на 14.12.2019) (на 14.12.2019) Тры колеры: Белы на сайце «КиноПоиск» (на 14.12.2019)
Катэгорыя:Тры колеры (кінасерыя) Катэгорыя:Фільмы Францыі 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Кінакамедыі Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Кінакамедыі Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы прадзюсара Марына Карміца Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Агнешкі Холанд Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Эдварда Жэброўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Эдварда Класіньскага Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Францыі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Парыжы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы пра развод Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы пра расы і этнасы Катэгорыя:Фільмы пра Парыж Катэгорыя:Фільмы пра Польшчу Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы-драмы 1994 года