Аляксей Анатолевіч Сарокін (нар. , г. Кіеў, Украіна) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (выкладчыкі , , . Працуе ў інстытуце «Гомельпраект» з 1993 года.
Член Саюза архітэктараў з 1997 года.
Творчасць Асноўныя працы: праваслаўны храм у г.п. Касцюкоўка (1994—1998; сааўтар Р. К. Ціхаў); Цэнтр нетрадыцыйных метадаў лячэння па вул. Кожара 5-7 у г. Гомелі (1994; сааўтар Р. К. Ціхаў); рэстаўрацыя і аднаўленне помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя Свята-Мікольскай царквы і пашырэнне мужчынскага манастыра ў г. Гомелі (2001—2008; сааўтар У. В. Свідуновіч); Храм Уваскрэсення Хрыстова (1997); аднакупальны храм з прыбудаванай званіцай (2004); храм у н.п. Цагельня Гомельскага раёна (2008—2009).
Узнагароды Пераможца рэспубліканскага конкурсу «За дасягненні ў будаўнічай галіне» (2007).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля