Жырардаў () — горад у Польшчы, за 45 км на паўднёвы захад ад цэнтра Варшавы, адміністрацыйны цэнтр Жырардоўскага павета Мазавецкага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 14,35 км². Насельніцтва 40,2 тыс. чалавек (на 2018).

Горад атрымаў назву ад імя французскага інжынера Філіпа Жырара, вынаходніка ільнопрадзільнай машыны, які заснаваў тут тэкстыльную фабрыку ў пачатку XIX ст.

Вядомы асобы Генрых Матусавіч Вагнер (1922—2000) — беларускі кампазітар, педагог і музыкант. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963), Народны артыст БССР (1988). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976).

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка горада