Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўны храм у Брэсце. Знаходзіцца на вул. Беларуская, 45.

Гісторыя У лютым 1994 года па благаславенні архіепіскапа Канстанціна была ўтворана абшчына. Кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў бязвыплатна перададзены будынак хірургічнага корпуса бальніцы. Быў сабраны часовы драўляны храм.

1 студзеня 1995 года была здзейсненая першая літургія. 22 мая 1997 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». 31 сакавіка 2011 года на купальную сістэму царквы быў усталяваны надкупальны крыж.

6 лістапада 2014 года быў асвячоны ніжні храм епіскапам Іаанам. 6 лістапада 2017 года быў асвячоны верхні храм епіскапам ІаанамЦерковь в честь иконы Божией Матери «Всех Скорбящих Радость».

Архітэктура Архітэктарам храма з’яўляецца Анатоль Міхайлавіч ГулякаЦарква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» .

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэста Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2017 год у Брэсце Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Гулякі