Сяргей Уладзіміравіч Калішэ́віч (,  — ) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін, кандыдат біялагічных навук (1941), дацэнт (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Драгічын Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Да 1934 года працаваў навуковым супрацоўнікам, асістэнтам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1934 года С. У. Калішэвіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе асістэнта кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Наблюдение над динамикой анатомической структуры и некоторыми цитологическими изменениями в процессе роста листа»Сайт біялагічнага факультэта БДУ . Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года на пасадзе выконваючага абавязкі дацэнта кафедры, з 1947 года — дацэнт, у 1948—1952 гг. — дэкан біялагічнага факультэта БДУ, з 1960 года — загадчык кафедрай фізіялогіі і біяхіміі раслін.

Навуковая і грамадская дзейнасць С. С. Калішэвічу належаць навуковы працы пытаннях марфалогіі і анатоміі пластыднага апарату раслін і накапленні ў іх пігментаў, па структуры і развіцці ў антагенезе фотасінтэзуючага апарату раслін, даследаванні па барацьбе з паляганнем сельскагаспадарчых культур і па мікраскапіі. Займаўся вывучэннем развіцця збожжавых культур на тарфяных глебах.

Быў членам Рускага батанічнага таварыстваСаксонов С. В. Первые члены Русского ботанического общества. И—К. (К 100-летию Русского ботанического общества) — С. 227.. Неаднаразова абіраўся старшынёй і членам камісій па выбарах, уваходзіў у склад прэзідыума Саюза вышэйшай школы, партыйных камітэтаў біялагічнага факультэта і ўніверсітэта.

Асноўныя працы: Наблюдение над увеличением числа и размеров хлоропластов и накоплением в них хлорофилла во время роста листьев. (у сааўтарстве) // Сб. памяти В. Н. Любименко. — Киев. Из-во АН УССР. 1938; К вопросу о влиянии микроэлементов на хлоропластный аппарат растений. (у сааўтарстве) // Сб. Вопросы физиологии растений и микробиологии. Вып. 1. — Минск: Из-во МВССиПО БССР.1959; К вопросу о соотношении в росте побегов и корневой системы зерновых культур на торфяной и минеральной почвах. // Сб. Вопросы физиологии растений и микробиологии. Вып. 2. — Минск: Из-во МВССиПО БССР, 1961.

Узнагароды Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За працоўную доблесць» (1949) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1961)

Літаратура  — С. 450.

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Калішэвіч, Сяргей Уладзіміравіч (кандыдат біялагічных навук; 1903—1971) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Сайт біялагічнага факультэта БДУ История кафедры физиологии и биохимии растений Биологического факультета БГУ

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства