5-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя Была сфармавана напачатку жніўня 1914 года для вядзення вайны супраць Сербіі. Пасля мабілізацыі яна складалася з наступных часцей: {| border="1" cellpadding="1" cellspacing="0" style="font-size:100%; border:gray solid 1px; border-collapse:collapse; text-align:center;" |- style="background:gray; color:black;" ! colspan="3" | Баявы расклад 5-й арміі ў жніўні 1914 года |- style="background:gray; color:black;" ! Армія ! Корпус ! Дывізія |- | ROWSPAN=4 | '5-я Армія | ROWSPAN=2 | VIII Корпус | 9-я пяхотная дывізія |- | 21-я пяхотная дывізія Ландверу |- | ROWSPAN=2 | XIII Корпус | 36-я пяхотная дывізія |- | 42-я Ганведская пяхотная дывізія |} Пасля гіганцкіх страт армія была распушчана ў снежні 1914 года. Другое фарміраванне 5-й арміі адбылося ў маі 1915 года на Італьянскім фронце, дзе яна і скончыла вайну. 24 мая 1917 была перайменавана ў Ізонскую Армію, а 23 жніўня 1917 была пераўтворана ў групу армій Бароевіча'' (), якая складалася з дзвюх армій: 1-й і 2-й Ізонскіх Армій. У студзені 1918 года група армій складалася з Ізонскай Арміі і 6-й арміі.
Камандуючыя Першае фарміраванне Генерал пяхоты Лібарыюс фон Франк () (жнівень — 27 снежня 1914). Другое фарміраванне Генерал-фельдмаршал Светазар Бароевіч () (май 1915 — 3 лістапада 1918).
Літаратура
Österreich-Ungarns letzter Krieg. Band I, Hrsg.: Edmund Glaise-Horstenau, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930
Спасылкі Order of Battle - Serbia August, 1914 Heer und Flotte Österreich-Ungarn Österreichisch-Ungarische Truppen und Waffen im I. Weltkrieg ÖSTERREICH-UNGARNS LETZTER KRIEG 1914—1918
Катэгорыя:Арміі Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне